wd wp Пошук:

Рапуса

Рапу́са — рака ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Уса (басейн Нёмана).

Даўжыня ракі 13 км. Плошча вадазбору 54 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 м/км. Выток ракі знаходзіцца каля аграгарадка Забалацце[2] (у напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Янавічы[3]). Упадае ва Усу ў напрамку на захад ад вёсак Станькава і Каменка. Вадазбор узгорысты[2]. Рэчышча каналізаванае ў ніжнім цячэнні[2]. У межах вёскі Станькава на рацэ сажалка.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-91. Выданне 1979 г. (руск.)
  2. 1 2 3 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  3. Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Басейн Усы (верхні прыток Нёмана)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Рэкі Дзяржынскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак