wd wp Пошук:

Рам Нараян

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Нараян.

Рам Нараян (хіндзі: राम नारायण — Rām Nārāyaṇ, нар. 25 снежня 1927, Удайпур) — індыйскі музыкант, грае на індыйскім народным інструменце сарангі.

Біяграфія

Нараян навучыўся граць на сарангі ў дзяцінстве. У 1944 годзе пачаў акампаніраваць спевакам на Усеіндыйскам радыё, аднак хутка пачаў спрабаваць стаць самастойным музыкантам. У 1956 годзе Нараян пачаў сольную кар’еру, у 1960-я гады пачаў паспяхова выступаць з канцэртамі за межамі Індыі і дзякуючы папулярнасці індыйскай культуры на Захадзе зрабіўся вядомым музыкантам.

У творчасці Нараяна пераважаюць традыцыйныя для індыйскай музыкі матывы. За свой унёсак у папулярызацыю гэтага інструмента і наогул індыйскай музыкі Нараян атрымаў ганаровы тытул «Пандыт» — вучоны брахман, а таксама другую вышэйшую ўзнагароду Індыі, Падма Вібхушан.

Спасылкі

Зноскі

  1. Ram Narayan // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Постаці музыкі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1927 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брытанскай Індыі
Катэгорыя·Постаці Індыі