wd wp Пошук:

Рам Баран Ядаў

Рам Баран Ядаў (нар. 4 лютага 1948, Дхануса, Непал) — генеральны сакратар партыі Непальскі кангрэс, першы прэзідэнт Непала, абраны Устаноўчым сходам рэспублікі 21 ліпеня 2008 года. Абранне прэзідэнта стала магчымым пасля таго, як 28 мая 2008 у Непале была абвешчаная рэспубліка.

19 ліпеня Ядаву не хапіла для абрання чатырох галасоў. Двума днямі пазней у яго падтрымку прагаласавалі 308 з 590 удзельнікаў сходу. Па колькасці аддадзеных за яго галасоў Ядаў абышоў рэспубліканскага кандыдата — падтрыманага мааістамі Рамраджу Прасад Сінгха.

Ядаў скончыў медыцынскі каледж ў Калькуце (Індыя), двойчы (1991 і 1999) займаў пасаду міністра аховы здароўя Непала.

Зноскі

  1. Ram Baran Yadav // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Выпускнікі Калькуцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Палітыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Непале
Катэгорыя·Прэзідэнты Непала
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных