wd wp Пошук:

Раман Фёдаравіч Ляпіч

Раман Фёдаравіч Ляпіч (1 ліпеня 1906, в. Бор, Ігуменскі павет, Мінская губерня — 9 студзеня 1977, Мінск) — беларускі паэт, крытык, перакладчык.

Біяграфія

Закончыў народную школу. З пачатку 1923 года жыў у Мінску. У 1923—1926 гадах курсант школы міліцыі. У 1926—1928 гадах вучыўся на вячэрнім рабфаку, у 1928—1931 гадах студэнт літаратурнага факультета Белдзяржуніверсітэта, які скончыў у 1931 годзе. У 1931—1935 гадах у аспірантуры Акадэміі навук БССР.

З 1935 года навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры, працаваў выкладчыкам у ВНУ, пісаў літаратураведчыя артыкулы. З 1938 года дэкан філалагічнага факультэта Мінскага педінстытута.

Арыштаваны 20 ліпеня 1938 года; 10 кастрычніка 1938 года асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі і адпраўлены на Калыму ў адзін з паўночна-ўсх. канцлагераў. Пасля вызвалення з 1946 года працаваў як вольнанаёмны геолаг на капальнях у Магаданскай вобласці. Падарваў здароўе; з 1965 года інвалід 2-й групы. У 1968 годзе вярнуўся ў Мінск.

У 1969 годзе рэабілітаваны. Апошні год перад смерцю быў паралізаваны. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках.

Творчасць

З кнігі Пачяць Пухавіцкага раёна

Працаваў літработнікам у рэдакцыях газ. «Звязда», «Рабочий». Друкавацца пачаў у 1929 (перакладаў на рускую мову творы бел. аўтараў). З літаратурна-крытычнымі артыкуламі ўпершыню выступіў у 1931 г.. Напісаў шэраг артыкулаў, прысвечаных творчасці Я. Коласа, Я. Купалы, І. Гурскага. Перавёў на рускую мову асобныя творы З. Бядулі, П. Галавача, М. Лынькова.

Творчасць

  1. Нацыянал-дэмакратычная фальсіфікацыя беларускай літаратуры: (Крытычны агляд артыкулаў па беларускай літаратуры, змешчаных у «Литературной Энциклопедии» і «БСЭ» // Літаратура і мастацтва. Мн., 1936. Кн. 4—5 (сааўтар Э. Галубок).
  2. На барыкадах барацьбы за сусьветную гегемонію пралетарскай літаратуры (Першы Усесаюзны зьезд польскіх пралетарскіх пісьменьнікаў). // Маладняк. Менск. № 10. 1931.
  3. «Заштопаўшы душы прарэхі…» [Рэц. на кнігу: А. Звонак «Мая Радзіма». Менск. 1935.] // Літаратура і Мастацтва. Менск. 11 лютага 1936.

Спасылкі

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (24):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Пісьменнікі паводле алфавіта
Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Паэты Беларусі
Перакладчыкі Беларусі
Памерлі ў 1977 годзе
Пахаваныя на Чыжоўскіх могілках
Нарадзіліся ў Ігуменскім павеце
Памерлі ў Мінску
Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
Памерлі 9 студзеня
Нарадзіліся ў Пухавіцкім раёне
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Нарадзіліся ў 1906 годзе
Нарадзіліся 1 ліпеня
Літаратуразнаўцы Беларусі
Беларускамоўныя пісьменнікі
Крытыкі паводле алфавіта
Дэканы БДПУ імя Максіма Танка
Супрацоўнікі Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ
Выпускнікі БДУ
Крытыкі Беларусі
Беларускамоўныя паэты
Асобы