Раман Сямёнавіч Ваткін (11 чэрвеня 1925, г. Данецк — 23 чэрвеня 1998) — беларускі трэнер па спартыўнай гімнастыцы. Заслужаны трэнер БССР (1962), заслужаны трэнер СССР (1973), заслужаны дзеяч фізічнай культуры БССР (1971)[1].
У восьмым класе Рома Ваткін стаў чэмпіёнам Данецкай вобласці па гімнастыцы, у бегу на 100 метраў і скачках у даўжыню. Нарматыў майстра спорту СССР выканаў ў 1950 годзе. Стаўшы чэмпіёнам Беларусі па спартыўнай гімнастыцы, утрымліваў гэтае званне 10 разоў і быў нават уключаны ў зборную СССР[2].
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Беларускі інстытут фізічнай культуры ў 1952 годзе. З 1980 дзяржаўны трэнер зборнай каманды СССР па спартыўнай гімнастыцы па БССР. Сярод выхаванцаў М. Мілігула(англ.) бел.. Старэйшы трэнер зборнай каманды гімнастаў БССР — пераможцы Спартакіяды народаў СССР (1975)(руск.) бел.[1].
«За вызваленне Варшавы», «За ўзяцце Будапешта», «За ўзяцце Вены», а таксама «ордэн Айчыннай вайны» і два медалі «За баявыя заслугі»[2].