wd wp Пошук:

Раман Святаславіч

Рама́н Святасла́віч «Кра́сны» (пам. 2 жніўня 1079) — князь тмутараканскі, другі сын вялікага князя кіеўскага Святаслава Яраславіча.

З 1069 года кіраваў у Тмутаракані пасля пераходу старэйшага брата Глеба на княжанне ў Ноўгарад. Разам з малодшым братам Алегам і Барысам Вячаславічам удзельнічаў у бітве на Няжацінай Ніве ў 1078 годзе. Пасля паражэння вярнуўся ў Тмутаракань, дзе ўступіў у саюз з полаўцамі і ў наступным годзе выступіў на Пераяслаў. Вялікі князь кіеўскі Усевалад Яраславіч здолеў дамовіцца з полаўцамі: саюз распаўся, а сам Раман неўзабаве быў забіты.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Памерлі 2 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1052 годзе
Катэгорыя·Персанажы Слова пра паход Ігараў
Катэгорыя·Забітыя манархі
Катэгорыя·Князі тмутараканскія
Катэгорыя·Памерлі 2 кастрычніка
Катэгорыя·Святаславічы
Катэгорыя·Военачальнікі Старажытнай Русі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1079 годзе