wd wp Пошук:

Рамаліна

Рамалі́на (Ramalina) — род кусцістых лішайнікаў сямейства рамалінавых.

Апісанне

Вядома каля 240 відаў[1], на Беларусі 10 відаў[2]. Растуць пераважна на галінах і ствалах дрэў, апрацаванай драўніне, радзей на камянях і іншых субстратах.

Слаявіна кусцістая, лопасцевая, шэра-зялёная, жаўтаватая або белая, абвіслая ці прамастойная, прымацаваная да субстрату асновай. Пладовыя цеяы (апатэцыі) бакавыя або канцавыя. Споры двухклетачныя.

Некаторыя віды маюць араматычныя рэчывы, якія выкарыстоўваюцца ў парфумернай прамысловасці.

Віды

Некаторыя віды:

Зноскі

  1. Kirk PM, Cannon PF, Minter DW, Stalpers JA. (2008). Dictionary of the Fungi (10th ed.). Wallingford: CABI. p. 591.
  2. БелЭн у 18 т. Т.13. — Мн., 2001.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Рамалінавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных