wd wp Пошук:

Ракаўскі кангламерат

Ракаўскі кангламерат

Ракаўскі кангламерат — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння (з 1988 года). Размешчаны за 1 км на паўночны ўсход ад в.Ракаў Валожынскага раёна Мінскай вобласці, на паўночным адхоне выемкі аўтадарогі М7/E28 Мінск — Ашмяны.

Даўжыня 6,5 м, шырыня 5 м, вышыня 2,2 м, у абводзе 22 м, аб’ём бачнай часткі 37,9 м³, маса каля 100 тон. Утварыўся ў выніку цэментацыі пясчаных, пясчана-жвірова-галечных адкладаў і дробных валуноў пры падняцці падземных вод і напорным уздзеянні ледавіка каля 150 тыс.год назад.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Ракаў (Валожынскі раён)
Катэгорыя·Геалогія Валожынскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Славутасці Валожынскага раёна
Катэгорыя·Геалагічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Мінскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара