wd wp Пошук:

Радыятар ацяплення

Радыятар ацяплення, батарэя ацяплення – прылада, якая перадае цяпло ад цепланасіцеля ў памяшканне. Радыятары бываюць:

Класіфікацыя

Чыгунныя секцыйныя радыятары

Класічным прыкладам чыгуннага радыятара з’яўляецца мадэль МС-140"-“гармошка, вядомая многім пакаленням расіян.[1]. Чыгунныя радыятары вядомыя і многім пакаленням беларусаў. Яны выкарыстоўваюцца ў шматпавярховых будынках, таму што магутныя і ўстойлівыя к цяжкім умовам службы

Алюміневыя секцыённыя радыятары

Гэта лёгкія, элегантныя секцыённыя радыятары з добрай, дзякуючы высокай цеплаправоднасці алюмінія цеплааддачай. Секцыі вырабляюць метадам ліцця пад ціскам або экструдзіраваннем. Кожная секцыя мае верхні і ніжні калектары, злучаныя вертыкальным каналам, і арабрэнне, арганізуючае канвекцыённыя патокі паветра ўздоўж секцыі, што як раз і забяспечывае аптымальнае размеркаванне цяпла ў памяшканні[2].

Біметалічныя секцыённыя радыятары

Ад літых алюміневых радыятараў іх адрознівае наяўнасць сталёвых праводзячых каналаў, залітых у алюміневам арэбрэнні і прызначаных шматкратна ўзмацніць трываласць канструкцыі. Спосабаў рэалізацыі гэтай ідэі два. У першым выпадку вырабляеца сталёвы каркас (дакладней было бы сказаць – радыятар), які заліваецца ў алюміній. Такім вобразам, вада кантакціруе толькі са сталлю[3]

Сталёвыя трубчатыя радыятары

У іх верхні і ніжні калектары злучаны радам вертыкальных сталёвых трубак (да 4 і нават 6 у раду бяз арабрэння. Злучэнне выконваюць з дапамогай напрасоўкі або зваркі, што некалькі ўдаражает кошт, зато дазваляе атрымаць прыборы вышынёй да 3 м. Радыятары могут быць як секцыённымі (трубкі сабраныя ў секцыі, каторыя зварваюцца паміж сабой у гармошку), так і несекцыённымі (трубкі ввараны па даўжыне калектара)[4]

Сталёвыя панэльныя радыятары

Гэта высокаэфектыўныя цеплавыя прыборы, разлічаныя на ў большасці выпадкаў на працоўны ціск ад 6 да 8,7 атмасфер і апрасовачны – да 13 атмасфер. Их рэкамендуецца выкарыстоўваць у індывідуальным і малапавярховым будаўніцтве, а пры наяўнасці індывідуальнага цеплавога пункта – у будынках любой павярховасці. [4]

Зноскі

  1. журнал “Идеи вашего дома” номер 9, 2007 стр. 198
  2. журнал “Идеи вашего дома” номер 9, 2007 стр. 199
  3. журнал “Идеи вашего дома” номер 9, 2007 стр. 200
  4. 1 2 журнал “Идеи вашего дома” номер 9, 2007 стр. 202

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі
Катэгорыя·Цеплатэхніка