wd wp Пошук:

Радыкальны фемінізм

Радыкальны фемінізм — тып фемінізму, у цяперашні час у першую чаргу звязаны з другой хваляй фемінізму 1980-х гадоў. Радыкальны фемінізм засяроджваецца на тэорыі патрыярхату як сістэме ўлады, якая арганізуе грамадства ў сістэму адносін, заснаваных на зацвярджэнні, што мужчынская перавага[1] прыгнятае жанчын. Радыкальны фемінізм імкнецца кінуць выклік патрыярхату і зрынуць яго, выступаючы супраць гендэрных роляў і прыгнёту жанчын, і заклікае да радыкальнай змене ладу грамадства. Ранні радыкальны фемінізм, які ўзнік у рамках другой хвалі фемінізму ў 1960-х[2], звычайна разглядае патрыярхат як «трансгістарычную з’яву»[3], больш важную, чым іншыя крыніцы прыгнёту, «не толькі як найстарэйшую і найбольш універсальную форму панавання, але як асноўную форму»[4], узор для ўсіх астатніх формаў.

Радыкальныя феміністкі знаходзяць прычыну прыгнёту жанчын у патрыярхальных гендэрных адносінах, а не ў прававых сістэмах (як ліберальныя феміністкі(руск.) бел.) або класавых канфліктах (як у сацыялістычным(руск.) бел. і марксісцкім(руск.) бел. фемінізме). Радыкальныя феміністкі імкнуцца адмяніць патрыярхат, каб «вызваліць усіх ад несправядлівага грамадства, кідаючы выклік існуючым сацыяльным нормам і інстытутам». Гэта ўключае ў сябе супрацьдзеянне сексуальнай аб’ектывізацыі жанчын, павышэнне дасведчанасці грамадскасці аб такіх пытаннях, як згвалтаванне і гвалт у адносінах да жанчын, а таксама аспрэчванне канцэпцыі гендэрных роляў. Шуламіт Файрстоўн(руск.) бел. напісала ў «Дыялектыцы сексу: выпадак феміністычнай рэвалюцыі»(1970): «Канчатковай мэтай феміністычнай рэвалюцыі павінна быць, у адрозненне ад мэты першага фемінісцкага руху, не толькі ліквідацыя прывілеяў мужчын, але і само палавое адрозненне: генітальныя адрозненні паміж людзьмі больш не будуць мець значэння ў культурных адносінах.»[5]

Тэорыя

Радыкальныя феміністкі сцвярджаюць, што грамадства — гэта патрыярхат, у якім клас мужчын з’яўляецца прыгнятальнікам класу жанчын.[6] Яны мяркуюць, што прыгнёт жанчын з’яўляецца найбольш фундаментальнай формай прыгнёту, якая існавала з моманту зараджэння чалавецтва[7]. Таксама радыкальныя феміністкі сцвярджаюць, што з-за патрыярхату жанчыны пачалі разглядацца як «іншыя» ў адносінах да мужчынскай нормы, і таму іх сістэматычна прыгняталі, што мужчыны як клас здабываюць выгаду ад прыгнёту жанчын. Патрыярхальная тэорыя звычайна не вызначаецца як перакананне, што ўсе мужчыны заўсёды выйграюць ад прыгнёту ўсіх жанчын.

Зноскі

  1. Willis, p. 117.
  2. Willis, p. 118.
  3. Willis, p. 122.
  4. Willis, p. 123.
  5. Willis, 1984, pp. 117, 141
  6. Echols, 1989, p. 139
  7. Shelley, 2000

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Фемінізм