wd wp Пошук:

Радунскі сельсавет

Ра́дунскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Радунь.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Радунскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Радунь. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 30 красавіка 1958 года скасаваны, населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Радунскага пассавета[1]. 2 снежня 1961 года да Радунскага пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Казакоўшчынскага сельсавета[2]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Воранаўскага раёна. 23 студзеня 2014 года Радунскі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет[3].

Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (без Радуні) — 1874 чалавекі[4], з іх 86,8 % — палякі, 6,0 % — беларусы, 1,5 % — літоўцы[5].

Зноскі

  1. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб пераўтварэнні вёскі Радунь, Радунскага раёна, Гродзенскай вобласці, у гарадскі пасёлак ад 30 красавіка 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 4.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
  3. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 23 января 2014 г. № 289 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Вороновского района Гродненской области(недаступная спасылка)
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1958 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2014 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Радунскага раёна
Катэгорыя·Радунскі сельсавет