wd wp Пошук:

Радольфа Грацыяні

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Грацыяні.

Радольфа Грацыяні (італ.: Rodolfo Graziani; 11 жніўня 1882 — 11 студзеня 1955) — італьянскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, маршал Італіі (1936 год); займаў шэраг дзяржаўных пасад у каланіяльных уладаннях Італіі, удзельнік Паўночнаафрыканскай кампаніі, у 19431945 гадах — ваенны міністр Італьянскай сацыяльнай рэспублікі.

Біяграфія

У гады Першай сусветнай вайны служыў у Эрытрэі і Лівіі, у 1919 годзе — у Македоніі, затым да 1927 года — у Трыпалітаніі. У 1930—1934 гадах быў віцэ-губернатарам Кірэнаікі, у 1935 годзе — губернатарам Італьянскага Самалі.

У Абісінскай кампаніі (1935—1936) камандаваў Паўднёвай арміяй, пасля пераможнага завяршэння вайны стаў маршалам і маркізам Негелі, у 1936—1937 гадах займаў пасаду віцэ-караля Эфіопіі, кіраваў канчатковым здушэннем супраціўлення эфіопскай арміі, выкарыстоўваў пры гэтым хімічную зброю і надзвычай люты тэрор.

У 1939—1940 гадах — начальнік штаба Сухапутных войскаў, з чэрвеня 1940 года (пасля ўступлення Італіі ў Другую сусветную вайну) — галоўнакамандуючы войскамі ў Паўночнай Афрыцы. Пасля паражэння ля Мерса-Матрух і адступлення да Эль-Агейлы ў лютым 1941 года адхілены ад камандавання, звольнены ў адстаўку і адданы пад суд.

У 1943—1945 гадах быў ваенным міністрам урада Італьянскай сацыяльнай рэспублікі, у 1944—1945 адначасова камандаваў арміяй «Лігурыя». У красавіку 1945 года ўзяты ў палон партызанамі, у 1950 годзе прысуджаны да 19 гадоў турмы, але неўзабаве амніставаны.

З 1952 года — ганаровы старшыня італьянскага неафашысцкага руху.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 11 студзеня
Катэгорыя·Пахаваныя ў Лацыа
Катэгорыя·Фашысцкая Італія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1882 годзе
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Кароны Італіі
Катэгорыя·Удзельнікі Другой сусветнай вайны
Катэгорыя·Памерлі ў 1955 годзе
Катэгорыя·Міністры абароны Італіі
Катэгорыя·Маршалы Італіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 жніўня
Катэгорыя·Кавалеры Ваеннага ордэна Італіі