Грамадскае аб’яднанне «Радзіслава» — некамерцыйная недзяржаўная дабрачынная арганізацыя, створаная ў 2002 годзе ў горадзе Мінску (Беларусь) для аказання дапамогі жанчынам[1], якія пацярпелі ад гвалту.[2]
Дзейнасць арганізацыі базуецца на наступных падыходах: фемінізме (прычынай гвалту, накіраванага супраць жанчын, лічыцца няроўнасць паміж мужчынамі і жанчынамі), антыдыскрымінацыі, адмаўленні віктымнасці як прычыны гвалту (поўную адказнасць за гвалт нясе агрэсар, яму нельга знайсці апраўданне), бяспецы і абароне, канфідэнцыяльнасці.
У «Радзіславе» значную частку працы выконваюць актывіст_кі/валанцёр_кі на добраахвотных пачатках.
З 2011 па 2016 год кіраўніцай арганізацыі была Вольга Гарбунова. У 2016 годзе Гарбунова перадала паўнамоцтвы Вользе Казак.[3]