wd wp Пошук:

Радзівонішкаўскі сельсавет

Радзіво́нішкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Радзівонішкі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лідскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 27 сакавіка 1978 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Гасцілаўскага (Більтаўцы, Масявічы, Радзівонішкі, Рэпнікі) і Голдаўскага (Бабры, Парачаны, Пяскі, Хадзюкі, Цвербуты) сельсаветаў[1]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 9 населеных пунктаў.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў Беларускай ССР ад 27 сакавіка 1978 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1978 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Лідскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе