У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Стэла. Раберта Стэла (італ.: Roberto Stella; 22 ліпеня 1952 — 11 сакавіка 2020, Кома, Італія) — італьянскі лекар, прэзідэнт Медыцынскай асацыяцыі правінцыі Варэсе(руск.) бел. (Ламбардыя).
У 1978 годзе скончыў медыцынскі факультэт Міланскага ўніверсітэта. Спецыялізаваўся на агульнай гематалогіі ў Павіі, займаў пасаду каардынатара Нацыянальнай камісіі па бесперапыннай медыцынскай адукацыі і Нацыянальнага міждысцыплінарнага медыцынскага таварыства першай дапамогі.
Апошнія гады жыцця працаваў урачом агульнай практыкі(руск.) бел. ў Буста-Арсіцыа і ўзначальваў Медыцынскую асацыяцыю правінцыі Варэсе(руск.) бел.. У лістападзе 2017 года быў зноў пераабраны на гэтую пасаду (чацверты раз запар). Стэла стаў адным з першых італьянскіх лекараў, якія працавалі з пацыентамі, заражанымі каранавірусам Covid-19.
У пачатку сакавіка 2020 года Раберта Стэла быў шпіталізаваны ў бальніцу Святой Ганны ў Кома з дыхальнай недастатковасцю, пасля чаго ў яго пацвердзілі наяўнасць каранавіруса. 6 сакавіка стан лекара стабілізаваўся, аднак на працягу выходных зноў рэзка пагоршылася. Раніцай 11 сакавіка Стэла памёр ад ускладненняў, выкліканых паражэннем COVID-19[2].
У Раберта Стэлы засталіся жонка і двое дзяцей.