wd wp Пошук:

Раберта Белароса

Раберта Белароса (італ.: Roberto Bellarosa; нар. 23 жніўня 1994, Ванз, Валонія, Бельгія) — бельгійскі спявак італьянскага паходжання, які прадставіў Бельгію на конкурсе песні «Еўрабачанне 2013», з песняй «Love Kills».

Біяграфія

Нарадзіўся ў бельгійскім горадзе Ванз ў італьянскай сям’і. У дзевяць гадоў быў залічаны бацькамі ў музычную школу для вывучэння тэорыі музыкі. Праз некаторы час будучы выканаўца таксама пачынае браць урокі вакалу.

У 2011 годзе прыняў удзел у «The Voice Belgique» (аналаг брытанскага «The Voice»). 10 красавіка 2012 года быў прызнаны пераможцам музычнага тэлепраекта, набраўшы 57% галасоў па выніках фінальнага галасавання гледачоў.

16 лістапада 2012 года быў абвешчаны прадстаўніком Бельгіі на конкурсе песні Еўрабачанне 2013, з песняй «Love Kills».

Дыскаграфія

Альбомы

Сінглы

Папярэднік:
Айрыс
Бельгія на конкурсе песні Еўрабачанне
2013
Пераемнік:
Аксель Ірсу
  1. Roberto Bellarosa // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1994 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Льеж
Катэгорыя·Бельгія на конкурсе песні Еўрабачанне
Катэгорыя·Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 2013
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 жніўня
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Бельгіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі паводле алфавіта