РГН — ручная граната наступальная, проціпяхотная асколачная ўдарна-дыстанцыйная. Прызначана для паражэння жывой сілы ў баю.
Радыус паражэння асколкамі гранаты 15 метраў, радыус магчымага паражэння 35 метраў.
Выбухоўнік РГН узводзіцца толькі праз 1,3—1,8 секундаў пасля таго, як будзе адпушчаны засцерагальны рычаг. Калі цягам гэтага часу выбухоўнік зазнае адчувальнае скалынанне, ён здымаецца с баявога ўзвода і граната не выбухае; гэта засцерагае ад няшчасных выпадкаў пры выпадкова ўпушчанай побач гранаце. Далей, выбухоўнік пераходзіць у стан, пры якім граната выбухае ад удару аб цэль.
Калі выбух гранаты не адбыўся ад выбухоўніка ўдарнага дзеяння (прыкладам, пры трапленні ў глыбокі снег, траву), то выбух гранаты адбываецца праз 3,2—4,2 секундаў пасля вызвалення прыціскнога рычага. Перад кідком папярэдне трэба выдаліць засцерагальнае кальцо, прыціснуўшы рычаг пальцамі да корпуса гранаты. Баявая граната афарбоўваецца ў аліўкава-шараваты колер.