wd wp Пошук:

РВЗ-6

РВЗ-6савецкі аднабаковы маторны чатырохвосевы высокападлогавы трамвайны вагон.

Абрэвіятура «РВЗ» пазначае вытворцу вагонаў гэтага тыпу — Рыжскі вагонабудаўнічы завод. Першы прататып вагона РВЗ-6 быў пабудаваны на РВЗ у 1960 г., а ўвосень таго ж года пачалася серыйная вытворчасць гэтых трамваяў. Яна працягвалася да снежня 1987 г. уключна; апошнія гатовыя вагоны былі адпраўленыя са склада РВЗ у пачатку 1988 г. Трамваі РВЗ-6 працавалі ў шматлікіх гарадах Савецкага Саюза, а па стане на жнівень 2014 г. невялікая іх колькасць (58 асобнікаў) працягвае эксплуатавацца ў некалькіх гарадах Расіі і Латвіі.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Трамваі РВЗ
Катэгорыя·Трамваі паводле алфавіта