wd wp Пошук:

Пісуэрга

Пісуэрга (ісп.: Pisuerga) — рака на поўначы Іспаніі, другі па велічыні прыток Дуэра. Даўжыня ракі складае 283 км, плошча вадазборнага басейна — 15 828 км². Сярэдні расход вады каля 70 м³/с. Бярэ пачатак у Кантабрыйскіх гарах. Працякае праз горад Вальядалід, ніжэй якога ўпадае ў Дуэра. З 1950 года сцёк ракі зарэгуляваны вадасховішчам каля Агілар-дэ-Кампаа, што дазваляе абвадняць плато Месета.

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра рэкі без даўжыні
Катэгорыя·Рэкі Іспаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Басейн Атлантычнага акіяна ў Еўропе