wd wp Пошук:

Піраньі

Піраньі, піранні (Serrasalmus) — род прэснаводных рыб сямейства піраньевых атрада харацынападобных.

Апісанне

Даўжыня да 35, зрэдку да 60 см. Цела высокае, сціснутае з бакоў. Ёсць тлушчавы плаўнічок. Моцныя сківіцы, на верхняй да 66, на ніжняй да 77 вострых кліналадобных зубоў. Арыентуюцца пераважна пры дапамозе зроку і нюху.

Пашырэнне

Пашыраны ў басейнах рэк Амазонка, Арынока і іншых рэк у паўночна-ўсходняй частцы Паўднёвай Амерыкі. Разам з піраньямі родаў Рузвельтыела і Пігацэнтрус складаюць падсямейства драпежных піраньяў (каля 25 відаў).

Чародныя рыбы. Зграя піраньяў за некалькі хвілін здольна знішчыць жывёлу масай каля 50 кг.

Аб’екты акварыумнага рыбаводства.

Класіфікацыя

У родзе Serrasalmus 31 від:

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Харацыніды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта