wd wp Пошук:

Піраміда Кукулькана

Піраміда Кукулькана (ісп.: El Castillo) — храмавы будынак, уцалелы сярод руін старажытнага горада мая Чычэн-Іца на паўвостраве Юкатан у Мексіцы. Кукулькан у мая з’яўляўся аналагам бога Кецалькаатля.

Унутры піраміды, уваход у якую знаходзіцца з паўночнага боку, размешчаны непасрэдна храм з двума памяшканнямі. У ім знаходзіцца ахвярная фігура Чак-Маоль і ягуаравы трон (гл. цыноўкі ягуара ў ацтэкаў). Вышыня піраміды складае 30 м, даўжыня яе бакоў налічвае 55 м, наверх вядуць 365 ступеней, якія сімвалізуюць дні года. Акрамя функцыі храма піраміда, верагодна, выконвала функцыю календара.

Штогод у дні восеньскага і вясновага раўнадзенства (21 сакавіка і 23 верасня) можна назіраць унікальнае відовішча «птушынага змея». Цень ступеньчатых рэбраў піраміды падае на адну з лесвіц. Пры гэтым ствараецца ўражанне, што па ёй паўзе змей, у сакавіку ўверх, а ў верасні ўніз. Канец лесвіцы ў адпаведнасці з гэтым эфектам увенчаны каменнай галавой змяі.

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
  2. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Архітэктура Месаамерыкі
Катэгорыя·Мая
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Архітэктура мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Піраміды