wd wp Пошук:

Пётр з Ганёндза

Пётр з Ганёндза (1525—30, Ганёндз, цяпер Падляскае ваяводства, Польшча — 15 верасня 1573) — ідэолаг Рэфармацыі ў Вялікім Княстве Літоўскім, антытрынітарый.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і[2][3]. Скончыў каталіцкую семінарыю і атрымаў капланскае пасвечанне. У 1551 г. скончыў Ягелонскі ўніверсітэт у Кракаве, удасканальваў веды ў Італіі, Швейцарыі. У 1554 прафесар сафістыкі ў Падуанскім універсітэце.

Паслядоўнік рэлігійна-філасофскага вучэння іспанскага вучонага М. Сервета і сацыяльна-палітычных ідэй мараўскіх антыбаптыстаў. Адмаўляў царкоўна-тэалагічную і філасофскую схаластычную традыцыі; выступаў супраць прыватнай уласнасці, сацыяльнай няроўнасці, войнаў, феадальнага права, свецкай улады, пакарання смерцю. Удзельнічаў у антытрынітарскіх сінодах, палемізаваў з С. Будным.

Выдаў на лацінскай мове творы «Супраць боскасці Ісуса Хрыста» (1557), «Аб першахрысціянскай царкве» (1563?; не зберагліся), на польскай мове «Пра Трох», «Пра сына Божага» і «Пра хрысціянскае хрышчэнне» (усе каля 1570).

Яго паслядоўнікі Павел з Візны, Якуб з Калінаўкі і інш.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #131872532 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
  2. Jan Skoczyński, Jan Woleński. Historia filozofii polskiej. — Warszawa: Wydawnictwo WAM, 2010. — С. 109.
  3. Циприан Сайна. Историческая хронология христианского ўнитарианства в Речи Посполитой. Часть 1. XVII век // Pistis. — 2011. — № 3.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ганёндзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Постаці беларускага пратэстанцтва
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1573 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Падуанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 15 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1525 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Мазавецкім ваяводстве
Катэгорыя·Літоўскія браты
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў