wd wp Пошук:

Пётр Хрысолаг

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Пётр. Пётр Хрысолаг (каля 380, Імала, Балоння, Італія — 31 ліпеня 450, там жа) — каталіцкі багаслоў, настаўнік царквы[1][2]. Уключаны ў лік святых Каталіцкай царквы, памяць здзяйсняецца 30 ліпеня.

Пра жыццё Пятра Хрысолага вядома толькі некалькі фактаў. Прыняў хрысціянства ў сталым узросце, у 433 годзе быў прызначаны біскупам у Равене, затым стаў мітрапалітам. Яго пропаведзі былі звернутыя да гараджан квітнеючага гандлёвага горада. Пятра лічаць даверанай асобай Папы Рымскага Льва I. Пахаваны ў саборы Імалы.

Ужо з IX стагоддзя Пётр атрымаў мянушку Chrysologus (Хрысолаг, «Залатаслоў») падобна з багасловам Іаанам Залатавустам. У 1729 годзе папам рымскім Бенедыктам XIII быў названы настаўнікам царквы.

Зноскі

  1. Учитель Церкви — артыкул з Кругасвет
  2. Smith, I. St. Peter Chrysologus — артыкул з Catholic Encyclopedia — Vol. 11. New York: Robert Appleton Company, 1911. 10 Aug. 2012
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Памерлі ў 450 годзе
Катэгорыя·Святыя Італіі
Катэгорыя·Каталіцкія святыя
Катэгорыя·Святыя паводле алфавіта
Катэгорыя·Царкоўныя дзеячы V стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі 31 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра святых без партрэтаў
Катэгорыя·Святыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Настаўнікі царквы
Катэгорыя·Памерлі ў правінцыі Балоння
Катэгорыя·Біскупы равенскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Балоння
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Хрысціянскія святыя V стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 380 годзе