У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ржавускі. Пётр Сцяпанавіч Ржавускі (8.11.1914, в. Курганне, Мінская вобласць —) — беларускі ўрач-хірург і арганізатар аховы здароўя. Заслужаны ўрач БССР (1965)[1].
Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1941). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Галоўны ўрач (1945—1946, 1949—1953), загадчык хірургічнага аддзялення (1946—1955) Маладзечанскай гарадской бальніцы[1]. Загадчык хірургічным аддзяленнем (1955—1958), галоўны ўрач (1958—1972), хірург (1972—1989) Маладзечанскай абласной дзіцячай бальніцы. Хірург Маладзечанскай дзіцячай паліклінікі (1990—1991)[1].