wd wp Пошук:

Пётр Рудкоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рудкоўскі. Пётр Рудкоўскі (нар. 1978, Канвелішкі, Воранаўскі раён Гродзенскай вобласці) — беларускі палітолаг, тэолаг, філосаф. Акадэмічны дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (Вільнюс).

Біяграфічныя звесткі

У 2000 годзе ўступіў у дамініканскі ордэн. Абараніў магістэрскую дысертацыю па багаслоўі ў дамініканскім калегіуме ў Кракаве і па філасофіі ў Ягелонскім універсітэце. У Варшаўскім універсітэце абараніў кандыдацкую (PhD) дысертацыю ў абшары аналітычнай філасофіі. У 2012 годзе пакінуў Дамініканскі ордэн і звярнуўся да Папы Рымскага аб вызваленні ад святарскіх абавязкаў і цэлібату. У 2015 годзе Папа задаволіў просьбу.

Займаецца сацыяльнай этыкай і метадалогіяй навук, выкладае логіку і метадалогію ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (Вільнюс, 2007-12), пазней выкладаў ва Універсітэце Лазарскага (Варшава, 2012-16). Таксама быў госцем-выкладчыкам у Ягелонскім універсітэце, Варшаўскім універсітэце, Вроцлаўскім універсітэце, Універсітэце Адама Міцкевіча ў Познані, Беластоцкім універсітэце, Каледжы Св. Фамы Аквінскага ў Кіеве і ў Беларусім калегіюме (Мінск).

У 2008 годзе П. Рудкоўскі быў стыпендыятам Паўднёва-заходняга коледжа ва Уінфілдзе (ЗША). Двойчы быў стыпендыятам Інстытуту грамадзянскай прасторы і публічнай палітыкі (Варшава), у рамках якога кіраваў Беларускім цэнтрам. З’яўляецца аўтарам шэрагу кніг і артыкулаў, якія галоўным чынам засяроджаны вакол праблем беларускай ідэнтычнасці, палітычнага патэнцыялу беларускіх цэркваў, беларускай дзяржаўнай ідэалогіі і метадалогіі сацыяльных навук. У красавіку 2013 году атрымаў у Польшчы прэмію Льва Сапегі за «выбітныя заслугі ў фармаванні і развіцці грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і набліжэнні Беларусі да Еўропы».

Выбраная бібліяграфія

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Багасловы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Філосафы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1978 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Воранаўскім раёне