wd wp Пошук:

Пётр Пятровіч Яцына

Пётр Пятровіч Яцына (6 студзеня 1906, Магілёў24 жніўня 1964) — беларускі скульптар

, стварыў шэраг помнікаў Леніну і Сталіну. Лаўрэат двух Сталінскіх прэмій (1950, 1951).

Біяграфія

З 9 гадоў дапамагаў бацьку — скульптару Пятру Гаўрылавічу ў яго рабоце. У 1926 годзе скончыў Магілёўскую музычную школу і падарыў ёй бюст Рымскага-Корсакава. Працаваў піяністам у Магілёўскім тэатры (1928—1932). Разам з бацькам працаваў над стварэннем помніка У. І. Леніну, які быў устаноўлены ў горадзе Магілёве на Тэатральнай плошчы ў 1932 г.

З 1933 г. вучыцца ў Маскве. Кіраўнік скульптурнага камбіната ў Курску (1936—1938). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Галоўнае месца ў творчасці займаў вобраз У. І. Леніна: помнікі ў Магілёве на Тэатральнай плошчы (разбураны гітлераўцамі ў гады Айчыннай вайны) і каля будынка завода штучнага валакна імя В. У. Куйбышава (1932), у горадзе Гарадок Віцебскай вобласці (1959), Курску (1933), Ялце (1954), Казані (1955), Грозным, Іжэўску, Ліпецку, Маскве і інш. За барэльеф «Клянёмся табе, таварыш Ленін» скульптарам Вучэцічу, Яцыну, Фрыдману і Поснікаву прысуджана дзяржаўная прэмія ў 1949 годзе. Другая дзяржаўная прэмія прысуджана Яцыну ў 1949 годзе за стварэнне скульптуры У. І. Леніна, якая захоўваецца ў Траццякоўскай галерэі. Копія — на Ленінградскім вакзале ў Маскве.

Гл. таксама

Вуліца Яцыны, Магілёў

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Памерлі ў 1964 годзе
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў СССР
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Памерлі 24 жніўня
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Скульптары Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Постаці Курска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Пахаваныя на Ваганькаўскіх могілках
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 студзеня
Катэгорыя·Скульптары XX стагоддзя
Катэгорыя·Мастакі-сацрэалісты Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Мастакі-сацрэалісты СССР
Катэгорыя·Скульптары СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1906 годзе
Катэгорыя·Скульптары паводле алфавіта
Катэгорыя·Скульптары Расіі