wd wp Пошук:

Пётр Аляксеевіч Кірычэнка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кірычэнка. Пётр Аляксеевіч Кірычэнка (нар. 1959, Горліўка, Сталінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта з 2012 года

Біяграфія

У 1982 годзе скончыў Данецкі політэхнічны інстытут (інжынер-будаўнік), у 1991  — Інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання Кампартыі Беларусі (палітолаг). Выкладчык сацыяльна-палітычных дысцыплін у вышэйшых і сярэдніх навучальных установах. Праходзіў службу ў шэрагах Савецкай Арміі, працаваў у розных вытворчых арганізацыях і ў органах камуністычнай партыі[1]. З 2005 года па 19 лістапада 2012 года — намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама. У распараджэнні Пятра Кірычэнкі былі пытанні ідэалагічнай працы, аховы здароўя, адукацыі, культуры, фізічнай культуры, спорту і турызму, сродкаў масавай інфармацыі, кінавідэапракату, маладзёжнай палітыкі, рэлігійных канфесій і нацыянальнасцяў, аздараўленні насельніцтва, сацыяльнай абароны, у тым ліку сацыяльныя пытанні па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, гуманітарнай дапамогі, арганізацыйнага забеспячэння выбараў, рэферэндумаў і іншых важных грамадска-палітычных кампаній і мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў вобласці, сувязяў з грамадскімі арганізацыямі, палітычнымі партыямі[2].

16 лістапада 2012 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў Пятра Кірычэнку старшынёй Гомельскага гарвыканкама.

Узнагароды

Зноскі

  1. У новага мэра Гомеля папрасілі «ліўнеўку» і заапарк Архівавана 19 чэрвеня 2013.
  2. Новым мэрам Гомеля стаў Кірычэнку Пётр Аляксеевіч Архівавана 28 сакавіка 2019.
  3. Мэр города Гомеля Петр Кириченко награждён орденом Святой Софии Слуцкой(руск.) . gomelstreet.by (8 студзеня 2014). Праверана 17 лістапада 2020.
  4. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 чэрвеня 2016 г. № 234 «Аб узнагароджанні»(недаступная спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Горліўцы
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
Катэгорыя·Намеснікі старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі Данецкага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1959 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Старшыні Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта