wd wp Пошук:

Пётр Іосіфавіч Дзеншчыкоў

Пётр Іосіфавіч Дзеншчыкоў (15 верасня 1918, г. Цюмень — 9 студзеня 1980, в. Індура, Гродзенскі раён) — работнік сельскай гаспадаркі (старшыня калгаса), Герой Сацыялістычнай Працы (1971).

Біяграфія

З 1921 года разам з бацькамі жыў у вёсцы Магіляны Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. З ранняга дзяцінства быў парабкам у багатых людзей. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да СССР у 1939 годзе быў прызначаны рахункаводам новастворанага калгаса, вясной 1941 года выконваў абавязкі старшыні.

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны быў прызваны ў Чырвоную Армію, скончыў школу авіяцыйных спецыялістаў і служыў радыстам, прымаў удзел у баях.

Пасля звальнення ў запас у 1947 годзе вярнуўся ў сяло, некаторы час працаваў загадчыкам абутковай майстэрні ў вёсцы Індура, затым быў абраны старшынёй Індурскага сельскага Савета дэпутатаў працоўных. 2 лютага 1951 годзе быў абраны старшынёй калгаса імя Сталіна (пазней — калгас «Авангард») Гродзенскага раёна, створанага пасля аб’яднання пяці невялікіх гаспадарак.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 красавіка 1971 года за выдатныя поспехі, дасягнутыя ў развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці і выкананні пяцігадовага плана продажу дзяржаве прадуктаў земляробства і жывёлагадоўлі, Пятру Іосіфавічу Дзеншчыкову было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».

Узначальваў калгас да 1980 года, у 1970—1974 гадах з’яўляўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР, у 1962—1965 гадах уваходзіў у склад Вярхоўнага Савета БССР, быў членам рэспубліканскага Савета калгасаў.

Памяць

Імя Пятра Іосіфавіча Дзеншчыкова прысвоена калгасу «Авангард» (цяпер СВК імя П. І. Дзеншчыкова), на будынку праўлення ўстаноўлена мемарыяльная дошка. Прыз імя П. І. Дзеншчыкова штогод прысуджаецца лепшай гаспадарцы Гродзенскага раёна ў вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі.

Узнагароды

Герой Сацыялістычнай Працы (1971), узнагароджаны двума ордэнамі Леніна (18.01.1958; 08.04.1971), ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі (29.03.1978), Працоўнага Чырвонага Сцяга (31.12.1965), медалямі, у тым ліку «За працоўную доблесць» (30.12.1948), знакамі «Выдатнік аховы здароўя СССР» і «Выдатнік народнай адукацыі СССР».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 8 склікання
Катэгорыя·Выдатнікі аховы здароўя (СССР)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Памерлі ў Гродзенскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
Катэгорыя·Памерлі 9 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1918 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Цюмені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Старшыні калгасаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1980 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»