wd wp Пошук:

Пятро Панч

Пятро Панч, сапр. Пётр Іосіфавіч Панчанка (укр.: Петро́ Йо́сипович Панченко; 4 ліпеня 1891, Валкі — 1 снежня 1978, Кіеў) — украінскі пісьменнік. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Украіны (1966).

Жыццяпіс

Скончыў землямерную школу ў Палтаве, Адэскае артыстычнае вучылішча (1916). Служыў у Арміі УНР, а затым у Чырвонай Арміі (1919—1921). У 1941—1945 — адказны рэдактар радыёстанцыі «Савецкая Украіна». Пахаваны на Байковых могілках.

Творчасць

Дэбютаваў у друку ў 1921 годзе. Асноўная тэма творчасці — станаўленне асобы ў новых умовах: зборнікі апавяданняў і аповесцей «Блакітныя эшалоны» (1928), «Нараджэнне» (1932), раман «Аблога ночы» (1935). Аўтар вядомага гістарычнага рамана «Гаманіла Украіна» (1954) пра казацка-сялянскую вайну ў 1648—1654 гг. Таксама пісаў для дзяцей: зборнікі апавяданняў «Будзем лятаць» (1935), «Добрыя дзеці» (1959), аповесць «Сын Тарашчанскага палка» (1937).

Творы П. Панча перакладзены на шмат моў.

Прызнанне

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Украіны імя Т. Шаўчэнкі (1966) за аўтабіяграфічную аповесць «На Калінавым мосце» (1965).

Асноўная бібліяграфія

Беларускія пераклады

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Пісьменнікі Украіны
Памерлі 1 снежня
Памерлі ў 1978 годзе
Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Нарадзіліся ў Харкаўскай вобласці
Кавалеры ордэна Леніна
Члены КПСС
Нарадзіліся ў 1891 годзе
Нарадзіліся ў Валкаўскім павеце (Харкаўская губерня)
Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Нарадзіліся 4 ліпеня
Памерлі ў Кіеве
Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Асобы
Украінамоўныя пісьменнікі
Пахаваныя на Байкавых могілках
Лаўрэаты Нацыянальнай прэміі Украіны імя Тараса Шаўчэнкі
Пісьменнікі паводле алфавіта