wd wp Пошук:

Пясочнае (возера)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Пясочнае (значэнні). Пясо́чнае возера — бяссцёкавае возера ў Беларусі, у Чэрвеньскім раёне Мінскай вобласці ў басейне ракі Уша, за 30 км на паўночны ўсход ад горада Чэрвень, за 2,5 км на захад ад вёскі Рэчкі.

Плошча паверхні возера 0,24 км². Даўжыня 0,7 км, найбольшая шырыня 0,48 км. Найбольшая глыбіня 3,1 м, сярэдняя — 1,8 м. Даўжыня берагавой лініі 1,86 км. Аб’ём вады ў возеры 0,43 млн м³.

Катлавіна возера знаходзіцца ў забалочаным паніжэнні. Схілы катлавіны невыразныя. У паўднёвай частцы возера вышыня схілаў катлавіны дасягае 10 метраў. Берагі забалочаныя, на поўдні возера пясчаныя. Берагавая лінія слабазвілістая.

Возера бяссцёкавае. Упадаюць ручаі і меліярацыйныя каналы.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Азёры Чэрвеньскага раёна
Катэгорыя·Бяссцёкавыя азёры
Катэгорыя·Басейн Бярэзіны
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара