wd wp Пошук:

Пушкарскі прыказ

Пушка́рскі прыка́з — цэнтральная ваенная ўстанова ў Расіі ў 16—17 стст. Упершыню згадваецца ў 1577 годзе.

Прыказу былі падначалены служылыя артылерысты, казённыя кавалі гарадоў (акрамя гарадоў на паўднёвых засечных межах, паморскіх і сібірскіх). Пушкарскі прыказ загадваў вырабам, размеркаваннем і ўлікам гармат і боепрыпасаў, будаўніцтвам і кантролем за станам крапасных умацаванняў, засек. Прыказу былі падначалены Гарматны двор, Гранатавы двор, казённыя парахавыя млыны. Прыказам кіраваў баярын (часам, акольнічы) і 2 дзякі. Пушкарскі прыказ падзяляўся на гарадавы, засечны і грашовы сталы. У 1678—1682 гг. Пушкарскі прыказ уваходзіў у склад Рэйтарскага прыказа.

З 1583 года будаўніцтвам займаўся створаны Прыказ каменных спраў (Каменны прыказ)[1]. У 1701 годзе на базе Пушкарскага прыказа быў створаны Артылерыйскі прыказ.

Зноскі

  1. Каменный приказ (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Ваеннае кіраванне
Катэгорыя·Маскоўская дзяржава
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Руская артылерыя
Катэгорыя·Органы кіравання Маскоўскай дзяржавы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных