Пуцеправод цераз Аранскую вуліцу — чыгуначны пуцеправод у Мінску. Праходзіць над Аранскай вуліцай. Па пуцеправодзе праходзіць чыгуначная лінія Мінск — Гомель[1].
Пуцеправод пабудаваны ў 1980 годзе. Мае 4 пралёты, даўжыня складае 70 м, шырыня 25 м[1]