wd wp Пошук:

Путны баярын

Путны баярын (ад усходнесл. путь — карысць, прыбытак, маёмасць) — адміністрацыйная пасада на землях Русі ў сярэднявеччы; кіраўнік пуці́. У раннім сярэднявеччы путныя баяры належалі да вярхоў феадальнага грамадства.

Пасада ўваходзіла ў дварцовую сістэму кіравання, пры якой у склад двара (дварца) уваходзілі дварцовыя пуці́ пад кіраўніцтвам путных баяраў. Існавалі такія пуці, як сакольнічы, канюшы, стольнічы, чашнічы. Да пуцёў прыпісваліся, і імі кіраваліся, пэўныя землі і вёскі.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Гісторыя Русі