Птушкагадоўля Беларусі — галіна жывёлагадоўлі, якая займаецца гадоўляй сельскагаспадарчых птушак. Галоўнымі прадуктамі птушкагадоўлі з’яўляюцца мяса, яйкі, пух і пер’е.
Беларусь поўнасцю забяспечвае ўласныя патрэбы па вытворчасці мяса птушкі[1].
У 2015-16 гадах былі ўведзеныя ў эксплуатацыю буйныя птушкафабрыкі на 210 тыс. кур-нясушак у суме. У 2010-2016 гадах было пабудавана некалькі птушкафабрык мяснога напрамку агульнай магутнасцю 27,1 млн галоў у год[2].
У Беларусі на 2017 год налічвалася 19 птушкафабрык па вырошчванні кур, з якіх 11 — бройлернага накірунку, а 8 — яечнага. Таксама мелася 4 птушкафабрыкі па вырошчванні індычкі і дзве па вырошчванні гусей і качак[3].
Акрамя гэтага ў Беларусі працуюць 12 племянных прадпрыемстваў[4].
У беларускіх гаспадарках усіх відаў змяшчалася (2014) 45,7 млн галоў птушкі ўсіх відаў (40 млн у сельскагаспадарчых арганізацыях, 5,6 млн у асабістых гаспадарках)[5]. Да 2017 года колькасць галоў птушкі вырасла да 49,5 млн (44,3 млн у сельскагаспадарчых арганізацыях і 5,1 млн у асабістых гаспадарках)[6]. Па пагалоўю птушкі лідзіруе Мінская вобласць - 15,8 млн. У астатніх абласцях пагалоўе птушкі вагаецца ад 5 да 7 млн галоў[7]. У некалькіх раёнах пагалоўе птушкі перавышае 1 млн: у Магілёўскім - 5,1 млн, на Смалявіцкім - 4,5 млн, у Баранавіцкім - 4,1 млн, у Гродзенскім - за 3,8 млн, у Мінскім - за 3,3 млн, у Дзяржынскім - 3,2 млн, у Віцебскім - за 2,8 млн, у Буда-Кашалёўскім і Гомельскім - па 1,8 мільёна, у Салігорскім - 1,5 млн[8].
Дыяграма паказвае дынаміку пагалоўя сельскагаспадарчай птушкі ў Беларусі у млн. галоў[9].
Табліца паказвае дынаміку вытворчасці мяса птушкі ў Беларусі у млн. галоў[10].
Паралельна з ростам пагалоўя птушкі ў 2010-я гады істотна вырасла яе рэалізацыя на забой:
2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | |
---|---|---|---|---|---|
Птушка (у забойнай вазе), тыс. тон | 423,3 | 458,8 | 422,1 | 445,6 | 457,7 |
Удзельная вага птушкі ў агульнай вытворчасці жывёлы і птушкі, % | 38,8 | 39,1 | 39,3 | 38,8 | 39,1 |
Год | Усяго (тыс. т)[11][12] | Δ | Буйнымі с/г арганізацыямі | Фермерамі | Гаспадаркамі насельніцтва |
---|---|---|---|---|---|
2010 | 347 | 338 | 3 | 6 | |
2011 | 400 | +15% | 386 | 3 | 12 |
2012 | 470 | +17,5% | 457 | 3 | 11 |
2013 | 510 | +8,5% | 497 | 3 | 10 |
2014 | 563 | +10,5% | 548 | 3 | 12 |
2015 | 603 | +7% | 589 | 3 | 12 |
2016 | 617 | +2% | 603 | 3 | 11 |
2017 | 651 | +5,5% | 638 | 3 | 11 |
2018 | 685 | +5,1% | 671 | 4 | 10 |
Дыяграма паказвае дынаміку вытворчасці мяса птушкі ў Беларусі на душу насельніцтва, кг[13].
У 2016 годзе гаспадаркі ўсіх катэгорый Рэспублікі Беларусь вырабілі 3665 млн яек, у тым ліку 2879 млн вырабілі буйныя сельскагаспадарчыя арганізацыі, 785 млн — асабістыя гаспадаркі насельніцтва, 1,2 млн — фермерскія гаспадаркі. Больш за ўсё яек вырабілі гаспадаркі Мінскай вобласці (1168 млн, або 32 %). У гаспадарках Брэсцкай вобласці было выраблена 622 млн яек, Віцебскай вобласці — 530 млн, у астатніх абласцях — 400—490 млн[14].
Вытворчасць яек па гадах ва ўсіх катэгорыях гаспадарак[15][16][17]:
Вытворчасць мяса птушкі і яек у Рэспубліцы Беларусь характарызуецца ўстойлівай станоўчай рэнтабельнасцю, што выгадна адрознівае птушкагадоўлю ад вытворчасці свініны і ялавічыны. У 2018 годзе рэнтабельнасць птушкагадоўчых прадпрыемстваў склала ў сярэднім 4,8 % па мясе птушкі і 4,5 % па яйках, прычым за 2012—2017 гады гэтыя паказчыкі не апускаліся ніжэй 4 %[18].
![]() |
Птушкагадоўля ў Беларусі на Вікісховішчы |
---|