wd wp Пошук:

Прэйлюпэ

Прэ́йлюпэ (лат.: Preiļupe; руск.: Прелька) — рака басейну Балтыйскага мора. Працякае ў Прэйльскім раёне Латвіі. Выцякае з возера Салмэйс у выглядзе рукатворнага водаадводнага канала, а ўпадае ў раку Фэйманка на 56°28’33" паўночнай шырыні і 26°65’ заходняй даўжыні. Гэта прыкладна ў 1,2 км на паўночны ўсход ад вёскі Анчкіні і ў 5,2 км на паўднёвы захад ад Прэйлі — самага буйнога населенага пункту на яе шляху. Асноўны кірунак плыні ракі — на захад. Русла ракі часткова рэгулявалася. Частка яго ўяўляе сабой сістэму каналаў Прэйльскага сядзібнага комплексу, вырытых у сярэдзіне 19 стагоддзя Даўжыня ракі — 19 км, плошча басейну — 104 км², гадавы сцёк — 0,021 км³, перапад вышыні — 42 м. Воды ракі слаба забруджаныя, іх колер з большага блакітны.

  1. GEOnet Names Server — 2018.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Рэкі Латвіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Артыкулы пра рэкі без даўжыні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта