Прыпі́лія — рака ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Татарка (басейн Нёмана). Даўжыня 8 км[1]. Пачынаецца з сеткі меліярацыйных каналаў каля дзяржаўнай мяжы з Польшчай на захад ад вёскі Навасёлкі, упадае ў Татарку за 1,1 км на ўсход ад вёскі Саннікі. Рэчышча каналізаванае. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.