wd wp Пошук:

Прынёманскі кангламерат

Прынёманскі кангламерат — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння (з 1963 года). Знаходзіцца за 1,5 км на паўночны захад ад в. Прыгодзічы (Гродзенскі раён), на правым беразе р. Нёман, на паўночным схіле Калодзежнага Рова.

Уключае 4 буйныя глыбы пясчана-галечнага кангламерату, з іх найбольшай даўжыні 10,4 м, шырыні 6,1 м, вышыні 5,9 м, у абводзе 27,6 м, аб’ём бачнай часткі 198,4 м3, маса каля 525,7 т. Утварыўся ў выніку цэментацыі карбанатным растворам флювіягляцыяльных адкладаў пры напорным уздзеянні ледавіка каля 150 тысяч год назад.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Славутасці Гродзенскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Геалогія Гродзенскага раёна
Катэгорыя·Геалагічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Гродзенскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак