wd wp Пошук:

Прыднястроўскі рубель

Прыднястроўскі рубель — грашовая адзінка Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі. 1 рубель = 100 капейкам.

Уласная грашовая адзінка з’явілася ў Прыднястроўі ў 1994 годзе. Дагэтуль рэспубліка карысталася савецкімі банкнотамі, на якія клеілі спецыяльныя маркi з выявай А. В. Суворава. На новых прыднястроўскіх рублях з’явіліся партрэты А. В. Суворава і Б.Хмяльніцкага.

Вельмі хуткія тэмпы інфляцыі прывялі да неабходнасці дэнамінацыі і замены грашовых банкнот. Дэнамінацыя была праведзена ў 2001 годзе, грошы мяняліся ў суадносінах 1 000 000:1.

Новы банкноты Прыднястроўскага Рэспубліканскага Банка ўзору 2000 года маюць істотныя адрозненні ад старых. На банкнотах наміналам 1, 5, 10, 25 рублеў на намаляваны рускі паўкаводзец А. В. Сувораў.

На банкноце наміналам 50 рублёў намаляваны класік украінскай літаратуры Т.Шаўчэнка

На банкноце наміналам 100 рублёў — выява малдаўскага гаспадара Дз. Кантэміра.

На банкноце наміналам 200 рублёў — выява графа П.Румянцава-Задунайскага, 500 рублёў — расійскай імператрыцы Кацярыны ІІ

Акрамя банкнот у 1, 5, 10, 25, 50, 100, 200 i 500 рублёў з’явіліся таксама манеты. Манеты ў 1, 5, 10 капеек вырабляюцца з алюмініевага сплава, а 50 і 25 капеек (уведзеныя ў 2002 годзе) — з медна-цынкавага сплава.

У 2007 годзе на банкноты ўзору 2000 года быў дабаўлены новыя ахоўныя элементы.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Курсы валют. Прыднястроўскі Рэспубліканскі Банк
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прыднястроўе
Катэгорыя·Валюты
Катэгорыя·Еўрапейскія валюты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі