wd wp Пошук:

Прыдняпроўская дзяржаўная акадэмія фізічнай культуры і спорту

Прыдняпроўская дзяржаўная акадэмія фізічнай культуры і спортуукраінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова спартыўна-педагагічнага профілю, якая знаходзіцца ў Дніпры.

Агульная характарыстыка

Вучэльня ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў па ўзроўнях вышэйшай адукацыі бакалаўра і магістра па спецыяльнасцях “Фізічная культура і спорт”, “Фізічнае выхаванне” і “Фізічная тэрапія, эргатэрапія”. У адукацыйным працэсе задзейнічаны 13 прафесараў, 67 кандыдатаў навук, дацэнтаў. Павышэнне спартыўнага майстэрства забяспечваюць 3 заслужаных работніка фізічнай культуры Украіны, 7 заслужаных трэнераў Украіны, 2 заслужаных майстры спорту, 2 майстры спорту Украіны міжнароднага класа, 28 майстроў спорту Украіны.

Акадэмія праводзіць падрыхтоўку ў аспірантуры па ступені адукацыі доктара філасофіі, дзейнічае спецыялізаваны вучоны савет, у якім адбываецца абарона дысертацый на суісканне ступені па фізічным выхаванні і спорце. Больш за 100 навукоўцаў з больш за 40 устаноў вышэйшай адукацыі, сярод якіх 5 заслужаных трэнераў Украіны, 4 майстры спорту міжнароднага класа, 15 майстроў спорту Украіны атрымалі ў акадэміі дыпломы кандыдата навук і доктара філасофіі, у тым ліку больш за 40 аспірантаў і суіскальнікаў з самой акадэміі.

Матэрыяльная база

Акадэмія мае ўласную матэрыяльна-тэхнічную базу, якая ўключае: два навучальных корпуса, спартыўныя комплексы “Славуціч” з закрытым плавальным басейнам і лёгкаатлетычны манеж “Алімп”, стадыён, воднаспартыўную базу на Дняпры. Навучальны працэс праводзіцца ў лекцыйных залах, забяспечаных аўдыё - і відэатэхнікай. Спартыўнае майстэрства павышаюць у вучэбна-трэніровачных залах спартыўных гульняў, барацьбы, гімнастыкі, бокса, трэнажорнай зале, на футбольным полі. Студэнты пражываюць у інтэрнаце кватэрнага тыпу на 500 месцаў.

Агульная плошча памяшканняў складае 33 тысячы м2, з іх выкарыстоўваецца ў навучальным працэсе - 23 тысячы м2, у тым ліку плошча вучэбна-лабараторных памяшканняў (лекцыйныя залы, аўдыторыі, спартыўныя залы, лабараторыі) - 2,5 тысяч м2. Навучальны працэс праводзіцца ў 4-х лекцыйных залах, 47 аўдыторыях, у тым ліку ў 14 метадычных кабінетах.

Прафесійна-практычная падрыхтоўка ажыццяўляецца ў 9 спартыўных залах агульнай плошчай складае 3 тысячы м2, у лёгкаатлетычным манежы са штучным пакрыццём, у плавальным басейне, на стадыёне з футбольным полем, на водна-спартыўнай базе.

Акадэмія мае студэнцкі інтэрнат на 500 месцаў. Дыспансерызацыю студэнты праходзяць у камунальнай установе “Абласны ўрачэбна-фізкультурны дыспансер”. Медыцынскую дапамогу студэнтам аказвае камунальная ўстанова “Студэнцкая бальніца № 18”.

Структура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Універсітэты Украіны
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1980 годзе
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·1980 год ва Украіне