wd wp Пошук:

Прыазоўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт

Прыазоўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт (укр.: Приазовський державний технічний університет) — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, размешчаная ў Марыупале.

Гісторыя

ВНУ створана ў 1929 годзе на базе вячэрняга працоўнага металургічнага тэхнікума як Марыупальскі металургічны інстытут, які згодам быў ператвораны ва ўніверсітэт. На той час тут навучалі спецыялістаў без адрыву ад вытворчасці па спецыяльнасцях: сталеплавільная і пракатная вытворчасць, механікі-канструктары, інжынеры-цеплатэхнікі, інжынеры-тэрмісты і інш. У 1939 годзе было адкрыта дзённае аддзяленне па спецыяльнасцях: сталеплавільная і пракатная вытворчасць, металазнаўства і тэрмаапрацоўка чорных і каляровых металаў. У пачатку 1960-х гадоў у інстытуце працавалі 160 выкладчыкаў, 52 з якіх мелі навуковую ступень. У сярэдзіне 1980-х гадоў ВНУ актыўна развівалася, колькасць выкладчыкаў складала ўжо 360 чалавек, з іх 192 — дактароў і кандыдатаў навук. Выпуск спецыялістаў усіх формаў навучання на працягу 20 гадоў павялічылася з 394 чалавек да 1141 штогод. З 9 чэрвеня 1990 года навучальная ўстанова атрымала вышэйшы — IV ўзровень акрэдытацыі. У 1993 годзе Міністэрства адукацыі і навукі Украіны прыняло пастанову аб наданні Марыупальскаму металургічнаму інстытуту новага статуса і назвы — Прыазоўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт.

Структура

Рэктары

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Універсітэты Украіны
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1929 годзе
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Марыупаль
Катэгорыя·1929 год ва Украіне