wd wp Пошук:

Праходжанне Венеры па дыску Сонца

Праходжанне Венеры па дыску Сонца ў 2004 годзе.

Прахо́джанне Вене́ры па ды́ску Со́нца — разнавіднасць астранамічнага праходжання або транзіту; адбываецца тады, калі планета Венера знаходзіцца дакладна паміж Сонцам і Зямлёй, засланяючы сабой невялічкую частку сонечнага дыска. Пры гэтым планета выглядае з Зямлі як маленькая чорная плямка, якая перамяшчаецца па Сонцы. Па сваёй сутнасці праходжанні падобныя на сонечныя зацьменні, калі Месяц засланяе Сонца, але хоць дыяметр Венеры амаль у 4 разы большы чым у Месяца, падчас праходжання яна выглядае прыкладна ў 30 разоў меншай за Сонца, бо знаходзіцца на значным аддаленні ад Зямлі. Да наступлення эпохі пакарэння космасу назіранні гэтай з’явы дазволілі астраномам вылічыць адлегласць ад Зямлі да Сонца метадам паралакса.

Працягласць праходжання Венеры па дыску Сонца звычайна складае некалькі гадзін2004 годзе яно доўжылася 6 гадзін). У той жа час, гэта адна з самых рэдкіх прадказальных астранамічных з’яў. Кожныя 243 гады паўтараюцца 4 праходжанні: два ў снежні (з розніцай у 8 гадоў), затым прамежак працягласцю 121,5 года, яшчэ два ў чэрвені (зноў з розніцай у 8 гадоў) і прамежак працягласцю 105,5 года[1]. Апошнія снежаньскія праходжанні адбыліся 9 снежня 1874 года і 6 снежня 1882 года, а чэрвеньскія — 8 чэрвеня 2004 года і 6 чэрвеня 2012[2]. Наступныя праходжанні адбудуцца ў 2117 і 2125 гадах, зноў у снежні[2].

Спіс праходжанняў

ДатаЧас (UTC)Сп.
ПачатакСярэдзінаКанец
23 лістапада 139615:4519:2723:09[3]
2526 мая 151822:4601:5605:07[4]
23 мая 152616:1219:3521:48[5]
7 снежня 163103:5105:1906:47[6]
4 снежня 163914:5718:2521:54[7]
6 чэрвеня 176102:0205:1908:37[8]
34 чэрвеня 176919:1522:2501:35[9]
9 снежня 187401:4904:0706:26[10]
6 снежня 188213:5717:0620:15[11]
8 чэрвеня 200405:1308:2011:26[12]
56 чэрвеня 201222:0901:2904:49[13]

Зноскі

  1. 350 лет наблюдениям прохождения Венеры по диску Солнца, 1988, с. 247
  2. 1 2 The Data Book of Astronomy, 2000, с. 88
  3. http://www.hmnao.com/nao/transit/V_1396/ Архівавана 25 снежня 2010.
  4. http://www.hmnao.com/nao/transit/V_1518/ Архівавана 25 снежня 2010.
  5. http://www.hmnao.com/nao/transit/V_1526/ Архівавана 25 снежня 2010.
  6. http://www.hmnao.com/nao/transit/V_1631/ Архівавана 29 снежня 2010.
  7. http://www.hmnao.com/nao/transit/V_1639/ Архівавана 25 снежня 2010.
  8. http://www.hmnao.com/nao/transit/V_1761/ Архівавана 25 снежня 2010.
  9. http://www.hmnao.com/nao/transit/V_1769/ Архівавана 25 снежня 2010.
  10. http://www.hmnao.com/nao/transit/V_1874/ Архівавана 25 снежня 2010.
  11. http://www.hmnao.com/nao/transit/V_1882/ Архівавана 25 снежня 2010.
  12. http://www.hmnao.com/nao/transit/V_2004/ Архівавана 25 снежня 2010.
  13. http://www.hmnao.com/nao/transit/V_2012/ Архівавана 23 студзеня 2011.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Венера (планета)
Катэгорыя·Астранамічныя з’явы
Катэгорыя·Нябесная механіка