wd wp Пошук:

Прата

Прата (італ.: Prato) — другі па велічыні пасля Фларэнцыі горад Тасканы. Размешчаны за 30 км на паўночны захад ад яе, па дарозе на Пістою, ля падножжа гары Рэтайна, на рэчцы Бісенцыа. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі. Са Сярэдніх вякоў — адзін з галоўных цэнтраў італьянскай лёгкай прамысловасці, самы камерцыйны і прадпрымальніцкі горад Тасканы.

Гістарычны цэнтр Прата захаваўся разам з сярэднявечнай крапасной сцяной у форме няправільнага шасцівугольніка. Багацце горада XIII—XV стагоддзяў вядома па цэрквах і палацах, а таксама па ўнікальнай для паўночнай і сярэдняй Італіі форме Імператарскай крэпасці. У саборы адметны цыкл фрэсак Філіпа Ліпі «Сцэны з жыцця св. Стэфана і Іаана Хрысціцеля» (1452—1457).

Заступнікам горада ўшаноўваецца святы першамучанік Стэфан, святкаванне 26 снежня.

Зноскі

  1. Superficie di Comuni Province e Regioni italiane al 9 ottobre 2011ISTAT. Праверана 16 сакавіка 2019.
  2. Popolazione Residente al 1° Gennaio 2018ISTAT. Праверана 16 сакавіка 2019.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Камуны правінцыі Прата
Катэгорыя·Гарады Тасканы
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)