wd wp Пошук:

Прамысловы робат

Працуючыя прамысловыя робаты FANUC мадэлі R2000iB
Прамысловыя робаты KUKA на аўтамабільнай вытворчасці

Прамысловы робат — прызначаны для выканання рухальных і кіруючых функцый у вытворчым працэсе маніпуляцыйны робат, г. зн. аўтаматычнае прыстасаванне, якое складаецца з маніпулятара і перапраграмавальнай прылады кіравання, якая фармуе кіруючыя ўздзеянні, задае патрабаваныя рухі выканаўчых органаў маніпулятара. Ужываецца для перамяшчэння прадметаў вытворчасці і выканання розных тэхналагічных аперацый[1][2].

У літаратуры на рускай мове атрымала распаўсюджванне наступнае вызначэнне прамысловага робата, узятае з ДАСТ 25686-85[3]: гэта — «аўтаматычная машына, стацыянарная або перасоўная, якая складаецца з выканальнай прылады ў выглядзе маніпулятара, які мае некалькі ступеняў рухомасці, і перапраграмавальнай прылады праграмнага кіравання для выканання ў вытворчым працэсе рухальных і кіруючых функцый». У прамысловасці, зрэшты, разам з маніпуляцыйнымі робатамі, якія атрымалі найбольшае распаўсюджванне, выкарыстоўваюць таксама мабільныя (лакамацыйныя), інфармацыйныя, інфармацыйна-кіруючыя, комплексныя і іншыя віды прамысловых робатаў[4].

Прамысловыя робаты звычайна з’яўляюцца адным з кампанентаў аўтаматызаваных вытворчых сістэм, якія ўжываюцца ў гнуткай аўтаматызаваным вытворчасці (РТК, РТЯ, РОЦЕ, РТЛ, РТС, ГПЛ і т. п.), якія пры нязменным узроўні якасці дазваляюць павялічыць прадукцыйнасць працы ў цэлым.

Эканамічна выгадна выкарыстанне прамысловых робатаў сумесна з іншымі сродкамі аўтаматызацыі вытворчасці (аўтаматычныя лініі, участкі і комплексы).

Зноскі

  1. Спыну, 1985, с. 15
  2. Механика промышленных роботов, кн. 1, 1988, с. 4
  3. ГОСТ 25686-85. Манипуляторы, автооператоры и промышленные роботы. Термины и определения(нявызн.). // Сайт Федерального агентства по техническому регулированию и метрологии. Праверана 11 чэрвеня 2015.
  4. Авцынов, Битюков, 2009, с. 7—8

Литература

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Прамысловыя робаты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Прамысловая аўтаматыка
Катэгорыя·Патокавая вытворчасць