wd wp Пошук:

Пражка

Пражка (руск.: Пря́жка, да 1753 года — Чухонская рэчка) — рака, левы рукаў ракі Мойка, адгаліноўваецца ад яе за 0,4 км вышэй вусця; упадае ў Сальнабуянскі канал, па руслу якога скідвае сцёк у прывусцевую частку Вялікай Нявы. Участак русла на поўдзень ад Сальнабуянскага канала засыпалі ў сярэдзіне XIX стагоддзя. Даўжыня — 1,32 км, шырыня ў нізкую ваду каля 20 метраў, глыбіня 1—1,2 м, у высокую ваду адпаведна 30—33 м і 2,5—2,8 м. Сярэдні расход вады — каля 4 м³/с. Масты — Банны, Мацісаў, Бердаў. Назва Пражкі звязана з прадзільнымі майстэрнямі, пераведзенвымі (пасля 1738 года) у Каломну з раёна Адміралцейства. Забудова берагоў Пражкі карпусамі завода Берда і жылымі дамамі адбывалася з канца XVIII стагоддзя. У канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў пабудаваны шэраг шматпавярховых даходных дамоў.

У доме на рагу былой Афіцэрскай вуліцы (цяпер Дзекабрыстаў, 57) і набярэжнай ракі Пражкі з 1912 года жыў і памёр у 1921 годзе А. А. Блок (мемарыяльная дошка); з 1980 года тут знаходзіцца Музей-кватэра А. А. Блока.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Рукавы і пратокі Нявы
Катэгорыя·Рэкі і каналы Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта