wd wp Пошук:

Прававая дзяржава

Прававая дзяржавадзяржава, у якой ажыццяўляюцца прынцыпы вяршэнства канстытуцыі і прававога закону; дзяржаўная ўлада падзяляецца на заканадаўчую, выканаўчую (яны ўзаемна стрымліваюцца і кантралююцца) і незалежную судовую, якая падпарадкоўваецца толькі закону; забяспечваецца палітычны плюралізм, узаемная адказнасць дзяржавы і грамадзяніна.

Мэта прававой дзяржавы - стварэнне гарантый сацыяльнай і прававой аховы грамадзян, забеспячэнне іх правоў і свабод. Канцэпцыя сучаснай прававой дзяржавы склалася на аснове асэнсавання і ўспрымання ўніверсальных ідэй мысліцеляў былых эпох - вяршэнства закону (Сакрат, Платон, Арыстоцель і інш.), раздзяленне ўлад (Палібій, Дж.Лок, Ш.Мантэск’ё і інш.), неадчужальнасць прыродных правоў чалавека (Ж.Ж.Русо, Дж.Лілберн і інш.).

Паводле Канстытуцыі Беларусі наша краіна абвешчана ўнітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавай, якая грунтуецца на прынцыпе падзелу ўлад: заканадаўчай, выканаўчай і судовай; дзяржаўныя органы ў межах сваіх паўнамоцтваў самастойныя, але яны закліканы ўзаемадзейнічаць паміж сабой, стрымліваць і ўраўнаважваць адзін аднаго.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Сацыяльная філасофія
Катэгорыя·Палітычная філасофія
Катэгорыя·Філасофія права
Катэгорыя·Прынцыпы права
Катэгорыя·Формы дзяржавы