wd wp Пошук:

Пошта Нарвегіі

Паштовае аддзяленне ў Бергене

Posten Norge AS («Пошта Нарвегіі») — нарвежскі паштовы аператар. Кампанія належыць Міністэрству транспарту і сувязі Нарвегіі і з’яўляецца манапалістам у галіне перавозкі і дастаўкі пошты ў краіне. Мае сетку з 1500 паштовых аддзяленняў.

Нарвежская паштовая служба, пад назвай Postvesenet, была заснаваная Ганібалам Сехестэдам[Крыніца?] у 1647 годзе ў форме прыватнага прадпрыемства. З 1719 г. нацыянальная паштовая сувязь стала дзяржаўнай манаполіяй. У 1933 г. Postvesenet перайменавалі ў Postverket.

У 1996 г. была заснавана дзяржаўная кампанія Posten Norge BA з абмежаванай адказнасцю. У 2002 г. кампанія Posten змяніла сваю арганізацыйна-прававую форму, стаўшы акцыянернай кампаніяй (aksjeselskap, скарочана AS) у рамках падрыхтоўкі кампаніі да плануемага раздзяржаўлення нарвежскага рынку паштовых паслуг. Posten Norge AS па-ранейшаму знаходзіцца ў поўнай уласнасці нарвежскай дзяржавы, бо працэс лібералізацыі быў адкладзены урадам да 2011 г.

Дзейнасць кампаніі Posten Norge ажыццяўляецца па трох напрамках: пошта, лагістыка і дапаможныя службы лагістыкі. Адна з даччыных кампаній, ErgoGroup AS, спецыялізуецца на электронных паслугах і аўтсорсінгу.

  1. Års- og bærekraftrapport 2019 — С. 11.
  2. Official accounting numbers from proff.no(нявызн.) (недаступная спасылка) (10 лютага 2014). Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2017. Праверана 1 сакавіка 2017.
  3. https://www.postennorge.no/om-oss/tilstedevaerelse-og-tjenester Праверана 16 студзеня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1647 годзе
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Пошта Нарвегіі
Катэгорыя·Паштовыя арганізацыі і кампаніі