wd wp Пошук:

Полацкі дзяржаўны хіміка-тэхналагічны каледж

Установа адукацыі “Полацкі дзяржаўны хіміка-тэхналагічны каледж — дзяржаўная сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў горадзе Полацку. З’яўляецца шматпрофільнай двухузроўневай ўстановай адукацыі. Забяспечвае падрыхтоўку спецыялістаў ад кухара да тэхніка-тэхнолага, ад цырульніка да мастака-мадэльера, ад слесара да тэхніка-механіка.

Гісторыя

1 жніўня 1957 года было створана Полацкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 2 з 12-гадовым тэрмінам навучання для дзяцей-сірот, выхаванцаў дзіцячых дамоў. Вялася падрыхтоўка швачак, краўцоў, электраманцёраў.

З 1968 года вучылішча атрымала новую спецыялізацыю і на працягу паўстагоддзя працавала як ПТВ № 2 бытавога абслугоўвання насельніцтва.

У 2004 годзе вучылішча было ператворана ў прафесійна-тэхнічны каледж. У 2013 годзе да каледжа далучылі ўстанову адукацыі «Полацкі дзяржаўны ліцэй хімікаў». У ліпені 2014 года ўстанова адукацыі «Полацкі ДПТК» была перайменавана ва ўстанову адукацыі «Полацкі дзяржаўны хіміка-тэхналагічны каледж».

З 2015 года ў каледжы вядзецца падрыхтоўка тэхнікаў па папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый[1].

Зноскі

  1. Каледж хіміка-тэхналагічны каледж

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
XX стагоддзе ў Полацку
1957 год у Беларусі
Каледжы паводле алфавіта
Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1957 годзе
Каледжы Полацка