«По́вязь» — зборнік апавяданняў і навел беларускіх сучасных аўтараў.[1] Выпуск выдання ажыццёўлены па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь укладальнікамі І. В. Саверчанка і Г. В. Марчук тыражом 2 000 экземпляраў.
У кнізе змешчаны апавяданні і навелы сучасных беларускіх пісьменнікаў. Майстры мастацкага слова глыбока пранікаюць у розныя сацыяльныя сферы, адлюстроўваюць духоўны свет чалавека, спасцігаюць найважнейшыя законы развіцця грамадства. У зборнік увайшлі розныя паводле зместу апавяданні і навелы — дакументальныя, сацыяльныя, прыгодніцкія, гістарычныя, дэтэктыўныя, пейзажныя, лірычныя, філасофскія, трагічныя, сатырычныя, гумарыстычныя, містычныя, алегарычныя, фантастычныя, міфалагічныя і побытавыя.