wd wp Пошук:

Петру Гроза

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Пе́тру Гро́за (рум.: Petru Groza; 7 снежня 1884 — 7 студзеня 1958) — румынскі палітык, актыўны антыфашыст, кіраўнік першага дэмакратычнага ўрада пасля Другой сусветнай вайны, сімпатызаваў камуністычнаму руху.

Біяграфія

Атрымаў адукацыю ва ўніверсітэтах Лейпцыга і Берліна, потым вывучаў права ў Будапешцкім ўніверсітэце.

Добра адукаваны доктар Петру Гроза быў буйным памешчыкам і ўладальнікам вялікага стану, аднак, у сталым узросце ён адмовіўся ад падтрымкі ўрада Румыніі і свайго стану і ўзначаліў найбуйнейшую ў краіне сялянскую арганізацыю «Фронт земляробаў».

Палітычную дзейнасць пачаў членам Саюза румынскай моладзі, якая змагалася за аддзяленне Трансільваніі ад Аўстра-Венгрыі і аб’яднанне яе з Румыніяй. У 1918 годзе быў абраны дэпутатам Устаноўчага сходу Трансільваніі. З 1920 па 1927 год пяць разоў выбіраўся дэпутатам румынскага парламента ад Народнай партыі, займаў міністэрскія пасады. У 1927 годзе выйшаў з Народнай партыі і пазней узначаліў створаны ў 1933 годзе Фронт земляробаў. У 1942 годзе быў пасаджаны ў турму, адкуль быў вызвалены напачатку 1944 года[5] Падчас Другой сусветнай вайны змагаўся супраць фашысцкага рэжыму ў Румыніі, а пасля перамогі стаў прэм’ер-міністрам «кааліцыйнага ўрада» Румыніі ў 19451952 гадах.

У чэрвені 1952 года Петру Гроза быў абраны старшынёй Дзяржаўнага савета Румыніі, 18 сакавіка 1957 года быў другі раз пераабраны на гэту пасаду[5].

Нягледзячы на прыхільнасць да ідэй камунізму, у партыю так і не ўступіў.

Пасля смерці Грозы яго імем быў названы горад Штэй, які насіў гэту назву да 1996 года.

Зноскі

  1. 1 2 Petru Groza // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Petru Groza // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
  3. Гроза Петру // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. Гроза Петру // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. 1 2 Петру Гроза. Новое время, 1957, № 12

Літаратура

Папярэднік:
Канстанцін Пархон
Старшыня Дзяржаўнага савета Румыніі

12 чэрвеня 19527 студзеня 1958
Пераемнік:
Іон Георгэ Маўрэр
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Выпускнікі Будапешцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 7 студзеня
Катэгорыя·Выпускнікі Берлінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў 1958 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Румыніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Народныя героі Югаславіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1884 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Бухарэсце
Катэгорыя·Выпускнікі Лейпцыгскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў жудзецы Хунедаара
Катэгорыя·Прэзідэнты Румыніі