Петралана (грэч.: Πετράλωνα) — раён Афін, былы прыгарад. Раён распасціраецца ад Пірэя да вуліцы Філапапу, да моста Пулапулу. На поўдні мяжуе з прыгарадамі Таўрас і Калітэя, на ўсходзе — з Кукакі, на паўночным-усходзе — з Тысіа, на паўночным захадзе — з Газі(руск.) бел..
Раён Петралана разразае лінія электрычнай гарадской чыгункі ISAP(руск.) бел., утвораныя такім падзелам раёны называюць Верхняя Петралана, або Ана Петралана (грэч.: Άνω Πετράλωνα), і Ніжняя Петралана, або Ката Петралана, — адпаведна (грэч.: Κάτω Πετράλωνα). Петралана вельмі густанаселены раён. Забудова пераважна малапавярховая 1950-х гадоў. Раён абслугоўваюць станцыя Афінскага метро «Петралана», аўтобусныя і тралейбусныя маршруты.